Появление в семье младенца значительно увеличивает семейные затраты. Но государство готово протянуть руку помощи родителям в виде пособий по уходу за ребёнком.
Комментарий на этот счёт дал специалист Министерства труда и социальной защиты в своём Telegram-канале в рубрике «Спрашивали? Отвечаем!».
Вопрос: в семье родился второй ребёнок, старшему 5 лет. Матери оплачен больничный лист по беременности и родам. С какого дня назначается пособие на старшего: со дня рождения младшего или со дня назначения на него пособия по уходу за ребёнком в возрасте до 3 лет?
Ответ Минтруда: семьям с двумя и более детьми, в которых есть ребёнок до 3 лет и ребёнок (дети) старше 3 лет, выплачивается пособие на ребёнка (детей) старше 3 лет – пособие семьям на детей в возрасте от 3 до 18 лет в период воспитания ребёнка в возрасте до 3 лет.
Право на его получение предоставляется при условии назначения пособия по уходу за ребёнком в возрасте до 3 лет. Однако дни возникновения права на пособие по уходу за ребёнком в возрасте до 3 лет и на пособие на детей от 3 до 18 лет в случае оплаты больничного листа по беременности и родам разные:
Таким образом, пособие на детей от 3 до 18 лет назначают с даты рождения ребёнка. При этом заявление о его назначении можно подать не ранее дня подачи заявления о назначения пособия по уходу за ребёнком в возрасте до 3 лет.
Важно! Пособие на детей от 3 до 18 лет назначается одно на семью независимо от количества детей старше 3 лет, воспитывающихся в семье.
В 2019 году в Беларуси родился 87 851 ребёнок. Это исторический минимум за период с 1945 года, пишет в своём телеграм-канале «Кастрычніцкі эканамічны форум». Информацию обэтом разместил TUT.BY.
По данным Национального статистического комитета, годом ранее в Беларуси родилось 94 042 ребёнка. На тот момент это был минимальный показатель за последние 13 лет.
— Рекорд совсем не весёлый: даже в кризисные 1990-е и непростые 2000-е рожали больше, а ведь тогда не было масштабной жилищной поддержки, пособий такого размера и семейного капитала, а зарплата и вовсе была на порядок меньше, чем сейчас, — говорится в телеграм-канале. — Что не так? Да, рожать первого стали позже. Да, в фертильный возраст входят поколения женщин, рождённые в 1990-е, когда был провал рождаемости. Но уровень поддержки сейчас неизмеримо выше! Уже в 2018 году суммарный коэффициент рождаемости — тот самый, который должен быть больше 2,1 для простого воспроизводства населения, в Минске был ниже единицы, а в остальных регионах он сильно упал по сравнению с пиковым 2016-м.
Для сравнения:
В 2019 году, по данным Белстата, в Беларуси жило чуть более 9 миллионов 475 тысяч человек. В 1991-м население страны насчитывало 10 миллионов 189 тысяч 800 человек.
Праект бабруйскай мастачкі Людмілы Кіслёнак па фармаце чымсьці нагадвае папулярны блукаючы скетчбук. «Адкрый Бабруйск» — гэта серыя гарадскіх малюнкаў, шэсць з якіх сталі паштоўкамі.
Людміла Кіслёнак малюе сама і заахвочвае да малявання іншых. На яе заняткі ў студыі Art Line, што адбываюцца на прасторы вядомага ў Бабруйску тайм-клуба «1387», прыходзяць тыя, хто праз мастацтва хоча перагледзець свой унутраны свет.
Арт-тэрапія, упэўненая мастачка, здольная пазбавіць стрэсу, змяніць стаўленне да сябе і, не ў апошнюю чаргу, да свайго горада. Нездарма ў прапанаваным на Кірмашы ідэй праекце Людміла заклікала ўдзельнікаў маляваць горад — яго вуліцы, адметныя старонкі гісторыі, цікавыя будынкі ці малавядомыя месцы, на якія варта звярнуць увагу.
«Неаднойчы мне даводзілася бачыць фотапаштоўкі з выявамі буйных беларускіх гарадоў, — кажа Людміла. — Але як мастачцы заўсёды хацелася больш маляванага. У мяне з’явілася ідэя далучыць гараджан да творчага працэсу. Я хацела, каб яны паказалі горад такім, якім яго бачаць. Сама б я намалявала Бабруйск у адным стылі, шмат людзей зрабілі яго разнастайным».
Праект стартаваў улетку, калі надвор’е дазваляла праводзіць адкрытыя майстар-класы на вольным паветры. Дарэчы, першы занятак адбыўся на Бабруйскай крэпасці — на прыкладзе тамтэйшых краявідаў і палігонаў Людміла рабіла паказальныя замалёўкі. Менавіта гэтым тлумачыцца вялікая колькасць малюнкаў з мясцовай цытадэллю.
«Мы выходзілі на вуліцу і пачыналі маляваць разам, — працягвае Людміла. — Заканчвалі працу дома. Хто фарбамі, хто графічна, алоўкамі. І нават адзін і той жа аб’ект, намаляваны ў розных тэхніках і з розных ракурсаў, выглядаў па-іншаму!»
Падчас наступных арт-шпацыраў мастачка звяртала ўвагу ўдзельнікаў на іншыя месцы горада. Так намаляванымі сталіся былая воданапорная вежа, а цяпер рэстаран «Чырвоная вежа», гатэль «Бабруйск», пажарнае дэпо на вуліцы Кастрычніцкай, Свята-Ільінская царква на Лукавай гары, Бабруйскі форт, сінагога на вуліцы Чангарскай, Порт-Артур, вядомы як купецкі гатэль, вуліца Сацыялістычная, альбо Сацыялка, якую гараджане выкарыстоўваюць як модны подыум і месца для праменаду, дом купчыхі Кацнэльсон.
Згадалі гарадскі Дом культуры, домік на Камуністычнай, белую капліцу і падзеі войнаў 1812 і 1941-45-га.
«На малюнках дамінавалі помнікі архітэктуры. Хоць я спадзявалася, што ў бабруйчан з горадам будзе больш абстрактных асацыяцый, з зефірам, напрыклад, — прызнаецца Людміла. — У гарадской свядомасці ўжо закладзены шэраг аб’ектаў, з якімі атаясамліваецца Бабруйск. З іншага боку, ёсць над чым працаваць. Асабіста мяне цікавяць утульныя бабруйскія дворыкі, старыя дамы. Пэўны час я збірала ліштвы, фатаграфуючы іх на дамах. Гэта цэлы пласт культуры. На жаль, іх цяпер часта здымаюць, а дамы абшываюць сайдынгам».
Першы публічны паказ створаных гараджанамі малюнкаў адбыўся ў другой палове студзеня. Для выставы ў тайм-клубе адабралі 31 працу — не арыгіналы, але адсканаваныя ў фармаце А3 версіі малюнкаў.
«Удзельнікі малявалі на аркушах рознага памеру, — тлумачыць Людміла. — Такім чынам мы ўпарадкавалі экспазіцыю. Выставу аформілі асаблівым чынам — усе малюнкі з паспарту размясцілі пад пластыкавым шклом».
Згодна з праектам, з некалькіх дзясяткаў малюнкаў трэба было выбраць шэсць, якія неўзабаве набудуць фармат паштовак. Аддаць свой голас найбольш цікавым сюжэтам можна было адразу на выставе, дзе кожнаму наведніку выдавалася адпаведная колькасць стыкераў. А таксама ў рэжыме анлайн на часовай старонцы праекта, створанай спецыяльна для галасавання. Колькасць галасоў штодзень падлічвалася, але канчатковае рашэнне прымала журы.
«У мяне былі сумненні наконт яго складу, — прызнаецца Людміла. — Бо ў праекце ўдзельнічалі не прафесійныя мастакі, а, хутчэй, аматары мастацтва — бабруйчане ва ўзросце ад 8 да 80 гадоў. І ацэньваць іх працу трэба было з розных бакоў, не толькі з гледжання тэхнікі і кампазіцыі малюнка. Далучыцца да журы я запрасіла людзей, неабыякавых да мастацтва, гісторыі і культуры Бабруйска».
Дапамагалі выбіраць малюнкі адна са стваральніц гарадскога Жаночага клуба, бізнес-лэдзі Юлія Саковіч, дызайнер і мастачка Настасся Дудаль, старшыня габрэйскай абшчыны Алег Красны. Дарэчы, на будынак бабруйскай сінагогі на вуліцы Чангарскай, на рэстаўрацыю якой габрэі Бабруйска збіраюць грошы, удзельнікі таксама звярнулі ўвагу.
Большасць галасоў атрымаў малюнак Змітра Мурашкі з выявай старога езуіцкага касцёла, што стаіць на тэрыторыі крэпасці. Гэта найстарэйшы будынак у горадзе. Калі на крэпасці знаходзілася вайсковая частка, касцёл служыў гаўптвахтай. На жаль, цяпер святыня не дзейнічае. Аднак статус помніка архітэктуры і ўвага з боку гараджан, магчыма, зменяць сітуацыю.
Гледачы і журы адзначылі працу Ірыны Трэбінай з Чырвонай вежай і замалёўкі любімага горада Настассі Барцэвіч. Паштоўкамі стануць намаляваны Людмілай Кіслёнак дом купчыхі Кацнэльсон, рэдзюіт пятага палігона Бабруйскай крэпасці Руслана Гайдукова і мясцовы Арбат — вуліца Сацыялістычная Людмілы Дабравольскай.
«У праекце няма пераможцаў, — акцэнтуе Людміла. — Сюжэты адбіралі такім чынам, каб калекцыя паштовак атрымалася разнастайнай і ўтрымлівала галоўныя архітэктурныя адметнасці Бабруйска. Астатнія малюнкі, не менш важныя і цікавыя, мы скарыстаем у іншых ініцыятывах — яны могуць быць паўнавартаснымі ілюстрацыямі календара ці даведніка па Бабруйску».
Шэсць абраных гледачамі і журы малюнкаў зменшацца да фармату паштовак, што будуць надрукаваныя накладам 2400 асобнікаў.
«Гэта не камерцыйны праект, — кажа Людміла. — Таму паштоўкі будуць распаўсюджвацца бясплатна. Выніковую прэзентацыю праекта я планую правесці падчас акцыі «Бабруйск — мая любоў», у межах якой паштоўкі можна будзе падпісаць і адправіць родным і сябрам. А ўвогуле паштоўкі будуць прыемным падарункам для наведнікаў бабруйскіх кавярань, гандлёвых цэнтраў, бібліятэкі, дзе я рабіла прэзентацыю будучага праекта».
Не выключана, што паштоўкі стануць часткай іншых, больш буйных, у тым ліку і краўдфандынгавых кампаній. Напрыклад, у якасці падарунка.
Мастацкі праект «Адкрый Бабруйск», без сумневу, выклікаў цікавасць сярод бабруйчан, якія ахвотна ўзяліся за пэндзлі і алоўкі. Магчыма, ён стане пачаткам шэрагу наступных мастацкіх праектаў аб Бабруйску.
«Горад варта маляваць, каб паглядзець на звычныя аб’екты па-новаму, з іншага ракурсу», — упэўненая Людміла.
За прошлый год в консолидированный бюджет Бобруйска поступило 232,2 млн рублей — по сравнению с 2018 годом доходы увеличились на 8,3% или 17,9 млн рублей.
В пресс-центре ИМНС по Могилёвской области рассказали, что удельный вес платежей организаций в общей сумме поступлений составил 89,7% или 208,4 млн рублей. Индивидуальные предприниматели уплатили 12,7 млн рублей, или 5,5%, а физические лица — 11,1 млн рублей — 4,8%.
Основными источниками пополнения городского бюджета стали:
Всего на 1 января 2020 на учете в инспекции МНС по Бобруйску состояло 57 169 плательщиков, из них 2494 организации, 5324 индивидуальных предпринимателя и 49 351 физическое лицо. По сравнению с началом 2019 количество плательщиков увеличилось на 4404, в том числе:
В пятёрке лидеров, внесших наибольший вклад в бюджет города,