Ужо зусім хутка надыдзе чароўная навагодняя ноч. І людзі чакаюць гэтае свята не толькі таму, што спадзяюцца на здяйсненне ўсіх сваіх мараў і на пачатак новага жыцця з новага года. Шмат хто чакае менавіта навагодні стол, за якім можна пагаманіць са сваёй сям’ёй і сябрамі і пакаштаваць новыя цікавыя стравы. І кожнаму хочацца здзівіць сваіх гасцей, але пры гэтым не правесці ўвесь вечар на кухні. Цікавую страву мы прапаноўваем вам прыгатаваць.
Каштаны тут надаюць своеасаблівы салодка-арэхавы смак. Можна паспрабаваць замяніць іх курагой, калі каштаны будзе складана знайсці.
На 4 рулеты:
- 2 вялікія грудкі са скурай і косткай
- 1 цыбуліна
- 1 зубчык часнаку
- палова морквіны
- 50 грам рысу
- 50 грам грэцкіх арэхаў
- 100 грам каштанаў
- аліўкавы алей
- соль, перац
Читайте также: Салаты с креветками: 5 рецептов
Пачнём з таго, што зварым каштаны. На скурцы кожнага каштана робім надрэз шырынёй сантыметр ці два. Апускаем каштаны ў каструлю з вадой і варым хвілін 30—40 да мяккасці (унутры яны павінны лёгка пракалвацца відэльцам). Каштаны чысцім і рэжам на сярэднія кавалкі.
Пакуль варацца каштаны, рыхтуем усё астатняе для начынкі. Рыс варым да гатоўнасці ў салёнай вадзе. Цыбулю, моркву і часнок дробна наразаем. У патэльні разаграём алей і смажым на ім агародніну да мяккасці. Арэхі рубім на кавалкі.
Змешваем рыс, агародніну, арэхі і каштаны, дадаём соль і перац — начынка гатовая!
Курыныя грудкі зразаем з косткі, скуру пакідаем. Спрабуем зрабіць грудку як мага танчэйшай і большай па плошчы: у тоўстых месцах грудку наразаем па гарызанталі, але не да канца, каб грудка заставалася цэлым кавалкам. Трохі адбіваем, солім і перчым.
На кожную грудку выкладаем начынку, загортваем рулетам і звязваем ніткай. Шмаруем рулеты аліўкавым алеем.
Запякаем рулеты ў духоўцы 40 хвілін пры 180 градусах. Потым падвышаем тэмпературу да 200 градусаў і пакідаем яшчэ на 10 хвілін, каб на рулетах з’явілася прыгожая залатая скарынка.
Вольга Чарнова
Похожие новости