mukha-cakatukha-karneya-chuko-skaga-guchyc-pa-belarusku

Многа гадоў таму савецкі паэт Карней Чукоўскі напісаў сваю чарговую дзіцячую казку ў вершах — «Муха-Цакатуха».

Натхненне прыйшло да аўтара настолькі нечакана, што яму давялося сарваць са сцяны кавалак шпалераў і на ім запісваць радок за радком.

Чукоўскі лічыў «Муху-Цакатуху» сваёй самай удалай і меладычнай працай.

Казка стала надзвычайна папулярнай, залатой дзіцячай класікай. Яна настолькі палюбілася дзецям, што чытаецца з пакалення ў пакаленне, а Карней Чукоўскі лічыцца сёння ў Расіі самым выдаваным аўтарам дзіцячай літаратуры. Цяпер гэты твор загучаў і па-беларуску.

  • Арыгінальны твор – «Муха-Цокотуха» К. Чуковского.
  • Пераклад з рускай мовы Таццяны Паповай.
  • Агучана студыяй Gavarun.by.
  • Чытае Адам Трыпутнік.
  • У вокладцы выкарыстаны выявы Ксеніі Сібілевай.