7 спосабаў цікава правесці Дзень Роднай мовы

Калі вы беларус/ка, які турбуецца пра стан роднай мовы, калі вы бабруйчанін/ка, які шукае, як цікава адзначыць 21 лютага. то пэўна вы ставіце сабе пытанне, дзе правесці гэты дзень?

У гэтым посце вы дазнаецеся, што гэта за дзень і чаму важна гаварыць пра яго. Як можна адсвяткаваць запамінальна. А каб разабрацца больш у гэтай тэме, трэба патраціць пэўны час. Мы дапаможам вам зрабіць гэта пазнавальна і разнастайна. Наперад!

Што мы з вамі можам зрабіць для беларускай мовы 21 лютага 2020 года:

  1. Наведаць курсы «Мова нанова» ў Тайм-клубе «1387». Пачатак а 19 00.
  2. Цэлы дзень размаўляць па-беларуску. І няхай гэта будзе трасянка.
  3. Зрабіць свой пост ці сторыс у сацсетках па-беларуску, пра мову.
  4. Набыць у краме кнігу ці часопіс па-беларуску.
  5. Зладзіць тэматычную вечарыну, дзе «дрэскодам» будзе беларуская мова)
  6. Пачаць флэшмоб у сацсетках «Слухай сваё», «Свае Вершы», «Чытаю кнігу…»
  7. Мудрыя выказванні беларускіх аўтараў пра мову, Радзіму, сэнс жыцця можна занатаваць на старонках нататніка ці сацсетках.

Любы дзень – гэта час, які мы пражываем.

Гэта тое, што не паўторыцца больш ніколі. Гэта наш унікальны досвед, які застаецца ў гісторыі пэўнай асобы, любой краіны ці ўсяго чалавецтва цалкам.

У лістападзе 1999 года ЮНЭСКА абвясціла Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца кожны год у лютым з 2000 году, дзеля захавання і развіцця моваў малых нацыяў і народнасцяў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.

 

Дзень святкавання — 21 лютага, быў абраны не выпадкова. У гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

У свеце існуе каля 6000 моў і 43% з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Кожныя два тыдні знікае адна мова, якая забірае з сабой цэлую культурную і інтэлектуальную спадчыну.

Паводле дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова апынулая ў той групе моў, якім пагражае знікненне. У Атласе моваў свету ў небяспецы яна пазначана як vulnerable (уразлівы, саслабелы). Гэта першая з чатырох ступеняў на шляху да вымірання.

Самая мілагучная пасля італьянскай – гэта беларуская мова!

Так вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Пэўныя гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і адна са старажытных сярод славянскіх, бо ў Вялікім Княстве Літоўскім на ёй пісаліся ўсе законы, вяліся суды, адбываліся соймы і іншае. Адны толькі чэхі раней за нас займелі надрукаваную Біблію на сваёй мове, якая з`явілася ў 1488 годзе. А ў 1517-м — у Празе доктар лекарскіх навук Францішак Скарына з Полацка выдаў Біблію па-старабеларуску — першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу. Але статыстыка перакрэслівае ўсё пачуццё гонару, бо падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

Сэнс гэтага свята – гэта заахвоціць да моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяць усведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемапаразуменні, цярпімасці і дыялогу (ЮНЭСКА). Сваімі словамі – гэта паважаць усе мовы. Вывучаць ангельскую ці іншыя замежныя мовы для добрай камунікацыі ў вандроўках, на працы. Але не забываць сваю карэнную, матчынную, якая захоўвае традыцыі. Толькі родная мова робіць магчымым сапраўдны дыялог паміж сучасным чалавекам і яго продкамі.

Для кожнай нацыі Дзень роднай мовы асаблівы, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Паэтычная, жывая, мілагучная, песенная, старажытная, сучасная! Вось якая нам у спадчыну засталася ўнікальная мова. Усё залежыць ад нас, усё залежыць ад жадання кожнага з нас!

Тэма Міжнароднага дня роднай мовы ў 2020 годзе – «Мовы без меж».

Як адзначаюць свята ў нашым горадзе, у Бабруйску?

Школы праводзяць канцэрты і літаратурна-музычныя вечары, дзе лепшыя чытачы дэкламуюць вершы і ўрыўкі з твораў нацыянальных аўтараў. Малым расказваюць пра вартасці роднай мовы, патрэбы ведаў ейных асаблівасцяў. Бібліятэкі робяць выставы кніг.

Адзiн дзень — гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць! Поспеху нам і плёну!

Мова Нанова - Бабруйск

Поделиться

Читайте также

6 марта 2021 года в 18.00 Дворец искусств Бобруйска приглашает на большой концерт, посвящённый 30-летнему юбилею.

Цена билетов: 25, 20, 15 руб.

Справки по телефонам:

  • 8(0225) 72-60-95,
  • 8(0225) 73-75-76,
  • +375(29) 624-59-69
 

Читать дальше

Милые дамы! Не пугайтесь. Никто не будет в фитнес-клубе «Днепровец» учить вас разбивать носы и ломать челюсти обидчику. Не станет вас обучать уличной драке или готовить к чемпионату мира по боям без правил.

Цель занятий можно сформулировать тремя словами:

  • Здоровье!
  • Красота!
  • Безопасность!

И, конечно, уверенность в себе.

На занятиях бобруйчанки смогут:

  • научиться страховкам и правильным падениям. Это немаловажно в обычной жизни, особенно зимой, в гололёд,
  • научиться освобождению от захватов (за руки, за одежду и т. п.). Ведь порой просто убрать руку, которой вас схватили, и пойти дальше может быть достаточно,
  • улучшить общую физическую форму, выполняя простые и понятные упражнения – отжимания, приседания, подъём туловища и т. п.,
  • развить гибкость – за счёт специального комплекса упражнений, направленного на разогрев мышц, связок и улучшения гибкости.

Но самое главное – вы сможете на практике осваивать эти приёмы, преодолевая при этом психологический барьер. И если вдруг с вами произойдёт неприятная ситуация, у вас будет намного больше шансов не впасть в ступор. И чем больше будете заниматься, тем больше этот шанс – это вполне логично.

Плюсы занятий

  1. Простая и практичная техника.
  2. Опытный инструктор.
  3. Преодоление психологических барьеров за счёт практики.

ГЛАВНОЕ: возраст, физическая подготовка, вес, рост не имеют значения.

Самооборона для женщин: с 16 лет – без ограничений по возрасту. Занятия по субботам в фитнес-клубе «Днепровец». Начало – в 11-35. Предварительная запись обязательна.

Читать дальше

С детства мы боимся страхов. От них хочется избавиться поскорее. А что, если я вам скажу, что страхи «хотят» нам помочь? Уже многие говорят об этом и, возможно, вы даже слышали, но пропускали эту информацию. Как понять «о чём страх» и что делать?

Жительниц Бобруйска приглашают 23 января 2021 года на уникальную встречу с психологом Татьяной Карасёвой в центр «Вдохновение».

Вы узнаете, как актуальный страх может помочь вам сегодня. Психологическая работа со страхом как с симптомом. И не забудьте принести его с собой.

Начало – в 15.00.

Стоимость – 10 руб.

Читать дальше